Пазнаёміліся з прытчай пра крыўду, а яшчэ завіталі на прыпынкі "Паэтычны", "Цікава даведацца", "Папацей, "грамацей", "Кулінарны паядынак ".
Пастараліся выкарыстаць веды, атрыманыя на літаратуры, геаграфіі, біялогіі і хіміі. Пазітыў і адкрыццё новага - спадарожнікі, якія дапамагалі засвоіць тэму.
Урок спрыяў фарміраванню грамадзянскай ідэнтычнасці шляхам пашырэння ўяўлення пра традыцыі беларускіх страў .




